Меню
Бел Eng Рус
Прыватнае сэрвіснае унітарнае прадпрыемства «Байпорт»
Беларуская English Русский

Разумны санаторый

Разумны санаторый – гэта рашэнне для аўтаматызацыі санаторна-курортных устаноў з улікам усіх асаблівасцяў работы ўстаноў дадзенага тыпу. Сістэма мае модульную архітэктуру, што дазваляе выкарыстоўваць яе ў розных сферах дзейнасці арганізацыі як сумесна з іншымі модулямі так і асобна. Гэта дае магчымасць паэтапнага ўкаранення комплексу з мінімальнымі рызыкамі і выдаткамі.
Канфігураванне – дадзены модуль дазваляе наладзіць сістэму для яе функцыянальнай працы. Вы зможаце ўнесці неабходныя даведнікі, нумарны фонд, тарыфы. Модуль дазваляе ў любы момант унесці новыя дадзеныя па меры іх змены, наладзіць сістэму і падключыць да патрэбнай базы даных, унесці агульную інфармацыю аб санаторыі, кіраваць карыстальнікамі сістэмы.
Браніраванне – гэты модуль дазваляе вам назіраць актуальную карціну напаўняльнасці санаторыя, планаваць загрузку з дапамогай папярэдняй броні, хутка знайсці вольнае месца згодна патрабаванням кліента. Рэалізаваны карэкціруючыя аперацыі - пераносы і адмовы ад броні, перасялення, прадаўжэння і датэрміновыя выезды. Усе атрыманыя і ўжо існуючыя дадзеныя па неабходнасці можна вывесці ў справаздачу. Выкарыстаньне модуля «Разумны санаторый: Браніраванне» дазваляе максімальна выкарыстоўваць увесь патэнцыял нумарнога фонду, што забяспечыць найбольш поўную загрузку санаторыя.
Рэгістратура – гэты модуль з'яўляецца першым звяном у прыёме адпачывальнікаў. З яго дапамогай падтрымліваецца пастаянная актуальная база напаўняльнасці нумарнога фонду, атрымліваюцца ўсе дадзеныя па адпачывальнікам, якія выкарыстоўваюцца ва ўсіх іншых модулях. Кіраўніцтва можа аператыўна атрымліваць усю неабходную інфармацыю аб адпачывальнікаў пасродкам справаздач. Наяўнасць друкаваных формаў дазваляе імгненна раздрукоўваць дакументацыю: картку адпачывальніка, пуцёўку і інш. Кліенту не прыйдзецца доўга чакаць у чарзе каб зарэгістраваць сваё прыбыццё і засяліцца. Такім чынам павышаецца якасць абслугоўвання кліентаў.
Медыцына – пасля рэгістрацыі і засялення адпачывальнік атрымлівае прызначэння на працэдуры ў лекара. Лекар, з дапамогай модуля, бачыць графік загружанасці ўсіх працэдурных кабінетаў - і, такім чынам, можа хутка падабраць працэдуры адпачывальніку без накладак і строга на пэўны час. Дадзены модуль пазбаўляе адпачывальнікаў ад стомных чэргаў, падвышаючы камфортнасць, і дае магчымасць раўнамерна размеркаваць нагрузку на працэдурныя кабінеты. У выніку ўсе медыцынскія кабінеты будуць задзейнічаны ў поўнай меры і максімальна эфектыўна, што дазволіць рэалізаваць большую колькасць медыцынскіх паслуг.
СПА – прапануем Вам азнаёміцца з сістэмай комплекснага кіравання спа-працэдурамі «Разумны санаторый: СПА». Дадзенае праграмнае забеспячэнне дазваляе паспяхова аўтаматызаваць усе працэсы, звязаныя з прызначэннем комплексных праграм, уліку загрузкі, як спецыялістаў, так і працэдур.
Бухгалтэрыя - дадзены модуль узаемазвязаны з іншымі модулямі, што забяспечвае паўнавартасны ўлік усіх дадзеных і ўзаемадзеянне структур. Модуль забяспечвае ўлік аперацый, звязаных з рухам грашовых сродкаў санаторыя.
Дыетхарчаванне – модуль «Дыетхарчаванне» з'яўляецца працягам праграмнага комплексу «Разумны санаторый». Дадзеная праграма аўтаматызуе асноўныя працэсы, звязаныя з арганізацыяй харчавання ў санаторна-курортнай установе: забяспечвае распрацоўку і афармленне меню, улік колькасці адпачывальнікаў, якія сілкуюцца па дыетам, разлік колькасці прадуктаў, разлік харчовай каштоўнасці, кантроль выканання натуральных нормаў спажывання. Праграмай прадугледжана магчымасць папярэдняй і фактычнай рассадкі адпачывальнікаў, улічваючы дыету, узрост або пол, прагляд загрузкі ўсіх афіцыянтаў. Усе дадзеныя аб адпачывальніках паступаюць з рэгістратуры на пасаду дыетсястры (адміністратара сталовай), такім чынам, спецыялісту не трэба ўносіць асабістыя дадзеныя пра кліента або дадзеныя па пуцёўцы, тым самым эканомячы час.
Модуль для Кіраўніка – шматфункцыянальная сістэма справаздач, асноўная мэта якой - кантроль усіх службаў санаторыя: атрыманне зводных дадзеных па загрузцы нумарнога фонду, медыцынскай базы, а таксама фінансавай дзейнасці санаторна-курортнай ўстановы.