Разумная база адпачынку Канфігураванне
Канфігураванне – праграма дазваляе наладзіць сістэму для яе функцыянальнай працы. У дадзены модуль уносяцца неабходныя даведнікі, інфармацыя аб нумарным фондзе і медыцынскай базе. Для працы ў праграмным комплексе для кожнага
супрацоўніка ствараецца індывідуальны ўліковы запіс са сваім імем (лагінам) і паролем. Прадугледжана абмежаванне доступу да кожнага модулю ў залежнасці ад зададзенай «ролі» карыстальніка.
Асноўныя магчымасці модуля:
- унясенне агульнай інфармацыі аб базе адпачынку;
- даданне і змена дадзеных аб наяўных карпусах (будынках) у
базе адпачынку;
- рэдагаванне катэгорый нумароў для кожнага корпуса;
- унясенне даведнікаў па аснашчэнню, выгодам, мэблі для нумароў;
- унясенне нумароў і прывязка іх да корпуса і катэгорыі;

- даданне новых і рэдагаванне ўжо існуючых паслуг;
- рэдагаванне тарыфаў па кожнай катэгорыі ў корпусе;
- увод тарыфаў з улікам падатку на дабаўленую вартасць;

- даданне зніжкі ў працэнтах або фіксаванай сумы;
- даданне медыцынскіх працэдур, кабінетаў лекараў, налада працы мед. апаратаў;
- стварэнне і рэдагаванне ўліковых запісаў (карыстальнікаў) у сістэме;
- выгрузка дадзеных для знешніх сістэм, імпарт экспарт прэйскурантаў.