Меню
Бел Eng Рус
Прыватнае сэрвіснае унітарнае прадпрыемства «Байпорт»
Беларуская English Русский

Разумная гасцініца

Разумная гасцініца – гэта комплексная аўтаматызацыя гасцініцы. Гэтая сістэма, якая ахоплівае асноўныя віды дзейнасці гасцінічнага бізнесу і дазваляе іх аўтаматызаваць. Выкарыстанне сістэмы павінна зменшыць нагрузку на супрацоўнікаў па вядзенню базы кліентаў, паскорыць працэсы браніравання, заезду і выезду, а таксама даць неабходную аналітычную інфармацыю.
Канфігураванне – дадзены модуль дазваляе наладзіць сістэму для яе функцыянальнай працы. Вы зможаце ўнесці неабходныя даведнікі, нумарны фонд, тарыфы. Модуль дазваляе ў любы момант унесці новыя дадзеныя па меры іх змены, наладзіць сістэму і падключыць да патрэбнай базы даных, унесці агульную інфармацыю аб гасцініцы, кіраваць карыстальнікамі сістэмы.
Браніраванне – гэты модуль дазваляе вам назіраць актуальную карціну напаўняльнасці гасцініцы, планаваць загрузку з дапамогай папярэдняй броні, хутка знайсці вольнае месца згодна патрабаванням кліента. Рэалізаваны карэкціруючыя аперацыі - пераносы і адмовы ад броні, перасялення, прадаўжэння і датэрміновыя выезды. Усе атрыманыя і ўжо існуючыя дадзеныя па неабходнасці можна вывесці ў справаздачу. Выкарыстаньне модуля «Разумная гасцініца: Браніраванне» дазваляе максімальна выкарыстоўваць увесь патэнцыял нумарнога фонду, што забяспечыць найбольш поўную загрузку гасцініцы.
Рэгістратура – гэты модуль з'яўляецца першым звяном у прыёме адпачывальнікаў. З яго дапамогай падтрымліваецца пастаянная актуальная база напаўняльнасці нумарнога фонду, атрымліваюцца ўсе дадзеныя па адпачывальнікам, якія выкарыстоўваюцца ва ўсіх іншых модулях. Кіраўніцтва можа аператыўна атрымліваць усю неабходную інфармацыю аб адпачывальнікаў пасродкам справаздач. Наяўнасць друкаваных формаў дазваляе імгненна раздрукоўваць дакументацыю: картку адпачывальніка, пуцёўку і інш. Кліенту не прыйдзецца доўга чакаць у чарзе каб зарэгістраваць сваё прыбыццё і засяліцца. Такім чынам павышаецца якасць абслугоўвання кліентаў.
Бухгалтэрыя - дадзены модуль узаемазвязаны з іншымі модулямі, што забяспечвае паўнавартасны ўлік усіх дадзеных і ўзаемадзеянне структур. Модуль забяспечвае ўлік аперацый, звязаных з рухам грашовых сродкаў гасцініцы.
Дыетхарчаванне – модуль «Дыетхарчаванне» з'яўляецца працягам праграмнага комплексу «Разумная гасцініца». Дадзеная праграма аўтаматызуе асноўныя працэсы, звязаныя з арганізацыяй харчавання ў гасцініцы: забяспечвае распрацоўку і афармленне меню, улік колькасці адпачывальнікаў, якія сілкуюцца па дыетам, разлік колькасці прадуктаў, разлік харчовай каштоўнасці, кантроль выканання натуральных нормаў спажывання. Праграмай прадугледжана магчымасць папярэдняй і фактычнай рассадкі адпачывальнікаў, улічваючы дыету, узрост або пол, прагляд загрузкі ўсіх афіцыянтаў. Усе дадзеныя аб адпачывальніках паступаюць з рэгістратуры на пасаду дыетсястры (адміністратара сталовай), такім чынам, спецыялісту не трэба ўносіць асабістыя дадзеныя пра кліента або дадзеныя па пуцёўцы, тым самым эканомячы час.
Модуль для Кіраўніка – шматфункцыянальная сістэма справаздач, асноўная мэта якой - кантроль усіх службаў гасцініцы: атрыманне зводных дадзеных па загрузцы нумарнога фонду, медыцынскай базы, а таксама фінансавай дзейнасці гасцініцы.