Меню
Бел Eng Рус
Прыватнае сэрвіснае унітарнае прадпрыемства «Байпорт»
Беларуская English Русский

Аб кампаніі

Прыватнае сэрвіснае ўнітарнае прадпрыемства «Байпорт» - гэта надзейныя камп'ютэрныя тэхналогіі для ўстаноў санаторна-курортнага тыпу, гасцінічнага і турыстычнага бізнесу. Кампанія працуе на беларускім рынку з 2009 года.

Наша прадпрыемства прапануе шырокі спектр розных паслуг у сферы інфармацыйных тэхналогій. Асноўны напрамак дзейнасці кампаніі - распрацоўка спецыяльнага праграмнага забеспячэння для аптымізацыі санаторна-курортных устаноў. Мы выкарыстоўваем найноўшыя тэхналогіі ў IT-сферы, актыўна ўжываючы перадавыя распрацоўкі. Вопыт нашых спецыялістаў дазваляе гарантаваць якасць, надзейнасць, зручнасць і эфектыўнасць прадуктаў, а гэтак жа высокі ўзровень тэхнічнай падтрымкі.

Нашы паслугі па распрацоўцы прыкладнога праграмнага забеспячэння арыентаваны на шырокае кола заказчыкаў. Маючы вопыт у сферы распрацоўкі праграмнага забеспячэння наша кампанія можа з упэўненасцю выконваць праекты любой складанасці. Мы даем паслугі, якія закранаюць усе стадыі жыццёвага цыкла распрацоўкі праграмы, пачынаючы ад аналізу патрабаванняў, праектавання, распрацоўкі і заканчваючы тэхнічнай падтрымкай.

Нашымі асноўнымі кліентамі з'яўляюцца розныя санаторна-курортныя арганізацыі Рэспублікі Беларусь. Карыстальнікаў прыцягвае шматфункцыянальнасць праграмнага забеспячэння, прымальныя цэны, а так жа бесперапыннае ўдасканаленне тэхналогій, якія дазваляюць паляпшаць якасць прадукцыі, арыентуючыся на запыты кліента і сусветнага рынку.

Як вядома, найбольш каштоўным рэсурсам у наш век хуткасцяў з'яўляецца час. Прадукцыя ПСУП «Байпорт» дазваляе рацыянальна выкарыстоўваць працоўны час спецыялістаў, павысіць прадукцыйнасць за кошт значнага памяншэння долі папяровай працы і, як следства, вывесці якасць паслуг на новы ўзровень.

Офіс кампаніі размешчаны ў горадзе Мінск, таму з намі заўсёды лёгка можна звязацца і пракансультавацца па любых пытаннях.